Месца тыдня: Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы

|

Месца тыдня

|

Аўтар:   34travel

|

  4956

Месца тыдня: Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы

Сядзібу Рэйтанаў у Грушаўцы – з вельмі магутнай энергетыкай – рэстаўруюць ужо некалькі гадоў. З'ездзілі паглядзець, як прасоўваюцца працы, і расказваем, чаму варта наведаць дом беларускага Дон Кіхота (калі яшчэ не).

 

З гісторыі


Грушаўка – гэта невялікая вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, якую не так проста знайсці. Але менавіта сюды варта прыехаць, каб убачыць атмасферны маёнтак і ажурную пахавальню Рэйтанаў, шляхцічаў прускага паходжання, якія гарой стаялі за ВКЛ.

Род Рэйтанаў не вельмі вядомы ў Беларусі. Але ў Польшчы Тадэвуша Рэйтана лічаць нацыянальным героем, які выступаў супраць падзелу Рэчы Паспалітай. У 1772 годзе Аўстрыя, Прусія і Расія задумалі першы падзел Рэчы Паспалітай і склікалі Сойм, каб надаць сваім дзеянням фармальна законны характар. Менавіта сюды і прыбыў Тадэвуш Рэйтан з іншымі прадстаўнікамі дэлегацыі ВКЛ. Рэйтан заклікаў спыніць падзел краіны, ён быў змушаны перакрыць выйсце з залы і легчы ва ўваходу са словамі: «Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыны». Дзякуючы гэтаму ўчынку ў свеце ўспрынялі падзел Рэчы Паспалітай выключна як акт агрэсіі, а не волю мірных грамадзянаў краіны, а Рэйтана сталі зваць мясцовым Дон Кіхотам. Дарэчы, гэты гістарычны момант ты, напэўна, бачыў(-ла) на вядомай карціне Яна Матэйкі.

 

 

Заклаў сядзібу бацька Тадэвуша Дамінік, які ў XVIII стагоддзі пабудаваў тут двор у стылі класіцызму. Першапачаткова сядзібная хата была каменнай, але яго наступныя ўласнікі, Аліна і Юзаф, перабудавалі хату, бо, па чутках, лекары не рэкамендавалі Юзафу жыць у каменнай хаце. Новы драўляны фасад пабудавалі пад канец XIX стагоддзя з высакаякаснага бруса на ранейшым падмурку. Усярэдзіне сядзібнай хаты былі печкі з галандскай кафлі, паркет, размаляваныя панэлі і столі, разьба, а таксама зала ўшанавання памяці Тадэвуша Рэйтана.

Юзаф і Аліна Рэйтаны змаглі зрабіць з сядзібы прыбытковы маёнтак. Напачатку XX стагоддзя апошняя з роду Аліна прымала на тэрыторыі дома сірот, чые бацькі загінулі на войнах. Аднак у 30-ых гадах яе прызналі «нядобранадзейнай» і выслалі ў невядомым кірунку ўглыб СССР. Пры Саветах у сядзібе месцаваўся клуб, а пасля, па традыцыі, сховішча бульбы. У апошнія дзесяцігоддзі сядзіба перайшла ў дырэктыву мясцовага калгаса. Вокны і дзверы забілі, вакол пабудавалі новыя кароўнікі і адрыны. Будынак паволі падупадаў. У 2020 годзе пачалася рэстаўрацыя маёнтка: сёння фасад ужо практычна гатоў. Можаш паглядзець, як будынак выглядаў да маштабнага рамонту.

 


2017


2023

 

А што цяпер?


Цяпер знаёмства са спадчынай лепш пачаць з пахавальні Рэйтанаў, якая мясцуецца прыкладна ў кіламетры ад сядзібы. Проста збоч направа на адзіную дарогу, якая знаходзіцца паміж лесам і калгасным полем. Пахавальня была пабудавана Генрыхам Грабоўскім у 1910 годзе ў стылі неаготыкі на месцы смерці апошняга прадстаўніка роду Юзафа Рэйтана. Вакол пахавальні стаіць невялікі каменны плот, а справа ад яе знойдзеш памятны валун, які быў усталяваны ў 1993 годзе да 255-годдзя з дня народзінаў Тадэвуша. Пахавальню таксама зусім нядаўна адрэстаўравалі – аднавілі бакавы ступеністы фасад і дах. Цікава, што ў арыгінальным праекце капліцы была яшчэ і вострая вежка, якая каранавала ўсю канструкцыю, – яна добра бачна на фота 1928 года.

 


2017


2023

 

 

Потым вырушай ў бок вёскі Грушаўка. Праехаўшы па асноўнай дарозе, заўважыш злева каменныя слупы і стагадовыя дрэвы. Гэта і будзе пачаткам сядзібнай дзялянкі. Пакідай машыну ва ўваходу. Карыснаую гістарычную даведку знойдзеш на стэндзе побач – азнаёмішся і рухай углыб па ліпавых прысадах. Справа ад прысад знаходзяцца стайні. Злева знойдзеш тую самую драўляную сядзібную хату і флігель. Далей – невялікае возера з лебедзямі, дзе часта рыбачаць мясцовыя.

 

 

Што паглядзець побач?


Ляхавіцкі раён багаты на архітэктурную спадчыну: калі паедзеш ў Грушаўку на аўто, зможаш паглядзець яшчэ некалькі важных кропак. Не варта прапускаць, напрыклад, строгі беласнежны касцёл у Дарава, маёнтак у Флер'янова, які некалі быў крутым культурным цэнтрам, маляўнічыя руіны сядзібы ў Савейках ці маёнтак у НачыВось тут мы падрыхтавалі цэлы маршрут па Ляхавіцкім раёне – захоўвай на будучыню.

 

 

Як дабрацца?


Ад Мінска да Грушаўкі лепш ехаць на машыне. Адлегласць – 163 км, гэта каля 2 гадзін язды, калі рухацца па трасе М1 да Баранавічаў, а там павярнуць на Ляхавічы. Каардынаты Грушаўкі: 53.024496, 26.332159. Дабрацца на грамадскім транспарце будзе складаней: давядзецца рабіць некалькі перасадак. Ты можаш даехаць да Баранавічаў на электрычцы ці аўтобусе, потым лёгка даехаць да Ляхавічаў, а адтуль на аўтобусе Ляхавічы – Нача да Грушаўкі (расклад тут). Цягніком з Мінска да Ляхавіч можна даехаць на электрычцы рэгіянальных ліній Мінск – Пінск: праўда, прыбудзеш на месца толькі ў 16:00, што не вельмі зручна для шпацыраў.

 

Фота: palasatka

 

|

Месца тыдня

Аўтар:   34travel

  4956

hand with heart

САМЫЙ ПРОСТОЙ СПОСОБ ПОМОЧЬ 34travel

Если хочешь отблагодарить 34travel за своевременную новость о распродаже лоукостера, большой гайд или подсказки по части заведений, то проще всего сделать это через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

Месца тыдня: спадчына Радзівілаў у Паланечцы

Гуляем па закінутым палацы Радзівілаў, любуемся драўляным касцёлам і шукаем руіны старажытнага вадзянога млына.

Месца тыдня: Траецкі касцёл у вёсцы Беніца

Велічная заброшка, ад якой мароз па скуры.

Месца тыдня: сядзіба Умястоўскіх у Жамыслаўлі

Таямнічы палац, раскошны парк і нават уласная «Венецыя».

Месца тыдня: музей Напалеона Орды ў Варацэвічах

Едзем на радзіму легендарнага мастака.

Касарычы: як уладкаваная вёска, якая мае будучыню

Як ажывіць вёску ў «мядзведжым куце».

Месца тыдня: Менскае гарадзішча

Гарадскія валы, якім тысяча гадоў.

Цяпер на галоўнай

Сезон адкрыты: 13 забегаў па Беларусі

Кожны нечым адметны.

Сардэчна запрашаем: самыя прыгожыя брамы Беларусі

Раскошныя парталы, якія сустракаюць наведвальнікаў старажытных сядзібаў, манастыроў і цэлых гарадоў.

Як Ветка стала культавым цэнтрам стараабрадніцтва?

Беларускі культурны феномен ад уцекачоў з Маскоўскага царства.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Супы

Якія існуюць варыянты прыгатавання халадніку і чым адметны беларускі боршч?

Час спяваць! Гукаем вясну так, каб яна дакладна прыйшла

Як беларусы гукалі вясну раней і якія абрады ты можаш паўтарыць сёння?

7 мясцін у Польшчы, звязаных з беларускай гісторыяй

Для тых, хто імкнецца захаваць сувязь з Радзімай нават за мяжой. 

Афіша Беларусі: на якія івэнты варта патрапіць у сакавіку?

Агу, вясна, агу, красна!

Чаму варта наведаць Веткаўскі музей?

Самабытная гісторыя беларускага Пасожжа-Падняпроўя, унікальныя іконы і калекцыя традыцыйнага тэкстылю.

Да/пасля: 5 славутасцяў, якія змяніліся да непазнавальнасці

Калісьці – атмасферныя занядбанкі, а сёння – раскошныя палацы.

Паказаць больш Паказаць больш